Наступны прыпынак –
Блышыны рынак.
І ты лавіруеш паміж
прыпаркаванымі роварамі,
баючыся зачапіць,
каб не спрацавала сыгналізацыя,
покуль мэлёдыя ў навушніках
зьмешваецца з навакольнымі гукамі
ў вялікім і маленькім
крывабегу тваёй музыкі,
а твой унутраны экскурсавод
абвяшчае:
наступны прыпынак –
Блышыны рынак.
І мясцовы ляўша
паказвае табе ўмоўны знак:
ці то “перамога”,
ці то “хутчэй гані два эўра
за ўсё, чаго табе не хапала
для поўнага кайфу”:
- трохструнная гітара;
- дзіцячыя гальштукі;
- электраштопары;
- пампэрсы з рукавамі;
- граблі з масажнымі насадкамі;
- канькі для блізарукіх;
- супрацьтанкавыя галёшы;
- сьветлафоры для дому;
- напольны тостэр зь зязюляй;
- швайцарскі гадзіньнік з выкідным лязом;
- друкавальная машынка “Зынгер”,
пяць пар нагавіцаў пад капірку;
- пляшка патэфоннай гарэлкі,
78 абаротаў за хвіліну;
- парнаграфічныя карты
сакрэтных аэрадромаў…
І ты ўжо блізкі да стану,
калі трамваі спыняюцца
проста ля дзьвярэй тваёй сьвядомасьці
і вязуць на другі паверх.
Кола замкнулася.
Выйсьця няма.
Наступны прыпынак –
Блышыны рынак.
Блышыны рынак.
І ты лавіруеш паміж
прыпаркаванымі роварамі,
баючыся зачапіць,
каб не спрацавала сыгналізацыя,
покуль мэлёдыя ў навушніках
зьмешваецца з навакольнымі гукамі
ў вялікім і маленькім
крывабегу тваёй музыкі,
а твой унутраны экскурсавод
абвяшчае:
наступны прыпынак –
Блышыны рынак.
І мясцовы ляўша
паказвае табе ўмоўны знак:
ці то “перамога”,
ці то “хутчэй гані два эўра
за ўсё, чаго табе не хапала
для поўнага кайфу”:
- трохструнная гітара;
- дзіцячыя гальштукі;
- электраштопары;
- пампэрсы з рукавамі;
- граблі з масажнымі насадкамі;
- канькі для блізарукіх;
- супрацьтанкавыя галёшы;
- сьветлафоры для дому;
- напольны тостэр зь зязюляй;
- швайцарскі гадзіньнік з выкідным лязом;
- друкавальная машынка “Зынгер”,
пяць пар нагавіцаў пад капірку;
- пляшка патэфоннай гарэлкі,
78 абаротаў за хвіліну;
- парнаграфічныя карты
сакрэтных аэрадромаў…
І ты ўжо блізкі да стану,
калі трамваі спыняюцца
проста ля дзьвярэй тваёй сьвядомасьці
і вязуць на другі паверх.
Кола замкнулася.
Выйсьця няма.
Наступны прыпынак –
Блышыны рынак.




