Плача ў вокны туман... Мой прысуд, мой вырок --
Ты адна мне любоў і надзея.
І адкуль ён на вуснах тваіх дзіўны сок,
Нібы кветка дрыготліва рдзее?
Ты па шумным бульвары прайшла, і няўзнак
Тугу ў змучаным сэрцы нясу я.
І вунь там, дзе капейкі жабруе жабрак,
Скруха сэрца мне скора здрасуе.
З таго часу бульварам хаджу і лісты
З клёнаў з марнай надзеяй зрываю:
Што, калі цалавала каторы з іх ты? --
Ані знаку... І прэч адкідаю.
Ці заглядваць у вокны нясцерпна карціць --
Раптам бліснуць адтуль твае вочкі?
Але птушка надзеі угору ляціць
І пад ногі мне падае моўчкі.
Дзе ты, мілая, дзе?.. Можа пробліск магу
Улавіць з аблачынкі нябогай?
Альбо, можа, пакінула толькі тугу,
Што у вершы пульсуе трывогай?
Плача ў вокны туман... Мой прысуд, мой вырок --
Ты адна мне любоў і надзея.
Гэта ж кроў на губах тваіх, можа, не сок,
Мая кроў, нібы кветка, ірдзее?