Мы сёньня ўжо нішто, мы больш чым люд зьдзічэлы:
Гарматны гром, разьня, крывёю сыты меч,
Плён працы рупных рук адкінуты ў нівеч, —
У друз картаўнамі абернуты край цэлы.
Палаюць вежы, ратушы ў руінах, цэрквы
Перанавернуты; магутам — голаў з плеч,
У ганьбе дзевы, вогненны шалее сьмерч —
Чума і сьмерць пажэрлі зьнебылыя целы.
Сплывае рвамі зь селішчаў жывая кроў.
Плынь нашых рэк ужо трыкроць па шэсьць гадоў
Запруды з трупаў ледзьве прарывае.
Але маўчу пра тое, што гарчэй стакроць
За сьмерць, чуму, агонь і збэшчаную плоць, —
Што скарб душы людзкой у многіх памірае.