Так, маці, гэта – так. Я час свой, маладосьць,
Згультаяваў у ленасьці і марна прамантачыў.
Нічога не зрабіў, калі табе ў лядачы
Заклад сябе аддаў і дома быў, як рэдкі госьць.
Ах, маці, не сярдуй, бо ўжо шкада, нябось,
Што дзёрзкі дух мой асьляпіў і зьнебарачыў.
Далёка сёньня я, нічога б не зыначыў,
Як бы ні каяўся, а не зьмяню што ёсьць.
Я ж – плыткі човен, я плыву прыкута
Да карабля, а як, калі, куды вядзе мой сьлед,
Хачу, ці то ж несамахоць, – за белы сьвет.
Не пераймайся ж, ліхата мая, пакута,
Ня ты ж бо ў помыслах маіх жывеш, ня ты, --
А каб сышлі на край мой промні мілаты.