Зрабі каго цудоўным, а каго
вялікім; цноту сораму яго
прыгожай вежаю узвысь, Гасподзь,
у русым лесе валасоў хлапечых,
і дай любові фаласу, каб вечніў
ты нас у войску белым, чалавечым,
дзе семя наша згуртавала плоць.
Дай ноч, каб людзі у душы і ў целе
маглі пранікнуць у патайны спрат,
дай ноч: каб рэчы ўсе паўсюль квітнелі,
і каб духмяна самі, як жалейкі пелі,
каб калыхалі, як вятроў павевы,
як перамогай шчасны Ёсафат.
Дай часу ношу несьці, падары
навыраст росту з ростам тленнай рызы,
самотай зор самотнасьць азары
і каб вачам на подзіў час тварыў
на твары зьменлівасьці кожнай рысы.
Дай моцы чыстай ежай і расою,
жыцьцём жывых расьлін, не бітай плоцьцю,
мацуй, як багавейнай мілатою,
што -- як дыханьне цепліцца і ўпоцьмах.
Зрабі, каб ён неспасьцігальна зноў
дзяцінства слодыч і цудоты зьведаў
і каб наіў пачаткаў і асноў
стаў грунтам неразгаданых легендаў.
Хай дачакаецца сваёй гадзіны,
бо ён народзіць сьмерць; Судзьдзю ўчыні:
які, нібы вялікі сад, адзін і
сабраны ўвесь з адной далечыні.
вялікім; цноту сораму яго
прыгожай вежаю узвысь, Гасподзь,
у русым лесе валасоў хлапечых,
і дай любові фаласу, каб вечніў
ты нас у войску белым, чалавечым,
дзе семя наша згуртавала плоць.
Дай ноч, каб людзі у душы і ў целе
маглі пранікнуць у патайны спрат,
дай ноч: каб рэчы ўсе паўсюль квітнелі,
і каб духмяна самі, як жалейкі пелі,
каб калыхалі, як вятроў павевы,
як перамогай шчасны Ёсафат.
Дай часу ношу несьці, падары
навыраст росту з ростам тленнай рызы,
самотай зор самотнасьць азары
і каб вачам на подзіў час тварыў
на твары зьменлівасьці кожнай рысы.
Дай моцы чыстай ежай і расою,
жыцьцём жывых расьлін, не бітай плоцьцю,
мацуй, як багавейнай мілатою,
што -- як дыханьне цепліцца і ўпоцьмах.
Зрабі, каб ён неспасьцігальна зноў
дзяцінства слодыч і цудоты зьведаў
і каб наіў пачаткаў і асноў
стаў грунтам неразгаданых легендаў.
Хай дачакаецца сваёй гадзіны,
бо ён народзіць сьмерць; Судзьдзю ўчыні:
які, нібы вялікі сад, адзін і
сабраны ўвесь з адной далечыні.




