Усё зноў будзе велічным, былінным,
і рэкі хвалістыя, і раўніны,
багаты сад, а плот залішнім стане,
і пацякуць у вольныя даліны
на шчодры хлеб рупліўцы-пасяляне.
Ня будзе цэркваў, дзе трымаюць Бога,
як вязьня ў ланцугах астрога,
расчулена аплакваюць, блюзьнераць
нібы з параненага ў клетцы зьвера;
гасьціннасьць стрэне прыхадняў і вера
у чысьціню ахвярнасьцяў людскіх
ва ўчынках нашых, у тваіх, маіх.
Ні з тагасьвецьцем марнае гульні,
а толькі палкае спазнаньне сьмерці;
служыць зямному вучымся мы ў сьвеце,
каб потым годна разьвітацца зь ім.
і рэкі хвалістыя, і раўніны,
багаты сад, а плот залішнім стане,
і пацякуць у вольныя даліны
на шчодры хлеб рупліўцы-пасяляне.
Ня будзе цэркваў, дзе трымаюць Бога,
як вязьня ў ланцугах астрога,
расчулена аплакваюць, блюзьнераць
нібы з параненага ў клетцы зьвера;
гасьціннасьць стрэне прыхадняў і вера
у чысьціню ахвярнасьцяў людскіх
ва ўчынках нашых, у тваіх, маіх.
Ні з тагасьвецьцем марнае гульні,
а толькі палкае спазнаньне сьмерці;
служыць зямному вучымся мы ў сьвеце,
каб потым годна разьвітацца зь ім.




