Ягоны клопат нам – як жах нямы,
ягоны голас нам – граніт, алмаз,
хацелі б выслухаць ягоны сказ,
але не чуем слоў ягоных мы.
Між ім і намі драма і любоў
паразумецца людзям не даюць,
мы толькі бачым рух яго губоў,
з іх гукі падаюць і ў моўчы мруць.
Цяпер далей мы, чым раней былі;
хоць нас любоў вядзе у міражы,
а як прыходзіць смерць нам на зямлі,
мы бачым – ён на гэтай зорцы жыў.
І гэта бацька нам. І я – цябе за бацьку маю?
А гэта ж – наш падзел тысячакротны.
Ты – сын мой. І цябе заўсёды я пазнаю,
як пазнае адзіны любы сын, адзінародны,
хай нават як старым стае.
ягоны голас нам – граніт, алмаз,
хацелі б выслухаць ягоны сказ,
але не чуем слоў ягоных мы.
Між ім і намі драма і любоў
паразумецца людзям не даюць,
мы толькі бачым рух яго губоў,
з іх гукі падаюць і ў моўчы мруць.
Цяпер далей мы, чым раней былі;
хоць нас любоў вядзе у міражы,
а як прыходзіць смерць нам на зямлі,
мы бачым – ён на гэтай зорцы жыў.
І гэта бацька нам. І я – цябе за бацьку маю?
А гэта ж – наш падзел тысячакротны.
Ты – сын мой. І цябе заўсёды я пазнаю,
як пазнае адзіны любы сын, адзінародны,
хай нават як старым стае.




