Бітма набіты агульны вагон
сьпяшаўся за лякаматывам,
быццам караван біятляністаў
за лідэрам у зялёных штанах.
"Глядзі, мы абагналі сьвятлафор", –
узрадаваўся дзіцячы голас.
Ніхто не спрачаўся,
бо мы й напраўду набралі хуткасьць,
пакідаючы стадыён.
Папсовая музыка з дынамікаў
падбадзёрвала,
як галасы трэнэраў.
Дрэвы мільгалі за вокнамі,
як засьнежаныя
скандынаўскія заўзятары.
Сёй-той загадзя
рыхтаваўся да прыпынку,
папраўляючы заплечнік,
нібы вінтоўку за сьпінай.
А ты глядзела праз акно
на галінкі ў карунках шэрані,
а пасьля рамантычна прамовіла:
"Які сьнег!
Як там цяпер добра!
Зусім як учора ў Обэргофе,
па тэлевізары".
Я падумаў, што так, цяпер добра.
У Обэргофе.
У тэлевізары.
Учора.
сьпяшаўся за лякаматывам,
быццам караван біятляністаў
за лідэрам у зялёных штанах.
"Глядзі, мы абагналі сьвятлафор", –
узрадаваўся дзіцячы голас.
Ніхто не спрачаўся,
бо мы й напраўду набралі хуткасьць,
пакідаючы стадыён.
Папсовая музыка з дынамікаў
падбадзёрвала,
як галасы трэнэраў.
Дрэвы мільгалі за вокнамі,
як засьнежаныя
скандынаўскія заўзятары.
Сёй-той загадзя
рыхтаваўся да прыпынку,
папраўляючы заплечнік,
нібы вінтоўку за сьпінай.
А ты глядзела праз акно
на галінкі ў карунках шэрані,
а пасьля рамантычна прамовіла:
"Які сьнег!
Як там цяпер добра!
Зусім як учора ў Обэргофе,
па тэлевізары".
Я падумаў, што так, цяпер добра.
У Обэргофе.
У тэлевізары.
Учора.




