Паліцэйскія мігалкі
даюць першы залп у вочы,
а далей
кароткімі чэргамі
бліскаюць сьпіцы ровараў.
У горадзе вэлягонка пратэсту.
Тысячы колаў.
Джэм-сэйшн кляксонаў.
Заплечнікі танчаць у такт.
Хто сядзіць у сядле,
хто, лежачы,
рушыць нагамі наперад.
(Так, мабыць, выгодней.)
Хто з прычэпам –
вэлякалыскай
для пратэстуючых немаўлят.
Дык супраць чаго?..
Не даюць адказу.
Апошні ровар.
Кантрольны сонечны блік
на сьпіцах.
Але ты адчуваеш
дзіўную салідарнасьць,
нібы нарадзіўся
у вэляпрычэпе,
а потым падрос,
перасеў на ровар,
адкінуў трэцяе кола,
адчуў між нагамі раму,
наладзіў кляксон ва ўнісон –
і ўплёўся ў хвост каравану
й пляцесься ў гэтым хвасьце,
і некалі выб’есься ў лідэры,
так і не зразумеўшы,
супраць чаго пратэстуеш.
даюць першы залп у вочы,
а далей
кароткімі чэргамі
бліскаюць сьпіцы ровараў.
У горадзе вэлягонка пратэсту.
Тысячы колаў.
Джэм-сэйшн кляксонаў.
Заплечнікі танчаць у такт.
Хто сядзіць у сядле,
хто, лежачы,
рушыць нагамі наперад.
(Так, мабыць, выгодней.)
Хто з прычэпам –
вэлякалыскай
для пратэстуючых немаўлят.
Дык супраць чаго?..
Не даюць адказу.
Апошні ровар.
Кантрольны сонечны блік
на сьпіцах.
Але ты адчуваеш
дзіўную салідарнасьць,
нібы нарадзіўся
у вэляпрычэпе,
а потым падрос,
перасеў на ровар,
адкінуў трэцяе кола,
адчуў між нагамі раму,
наладзіў кляксон ва ўнісон –
і ўплёўся ў хвост каравану
й пляцесься ў гэтым хвасьце,
і некалі выб’есься ў лідэры,
так і не зразумеўшы,
супраць чаго пратэстуеш.




