У краіне, дзе поўны тормаз націскае на тармазы;
дзе адно й тое самае сьвята адзначаюць чатыры разы,
каб насельнікі, як наркаманы, зноў і зноў адчувалі прыход
навагодняга сьвята зь вечна новай назваю “Новы год”;
дзе фартуна, як сьнежная баба, усьміхнецца табе анфас,
павіншуе кожнай вітрынай: "с рождеством и калядами вас!"–
ты ня бачыш, ляціш на паўночных аленях у кірунку Караганды,
покуль Дзед Мароз барадою з ваты замятае твае сьляды.
І паўночнае зьзяньне ў вочы, і палярная зорка ўгары,
і на ўсіх санях сьвятога Міколы замежныя нумары.
І складаеш калядную песьню, і выходзіць сьнежаньскі рэп,
і сьпяваў бы, калі б ня поўнач і ня мінус сем на дварэ б.
Гэтай поўначы хопіць зь лішкам на астатнія паўжыцьця…
А назаўтра ў ясьлях выходны – толькі вол, ягня і дзіця.
Баю-бай, маленькі Ісусе,
ў Бэтлееме і ў Беларусі.
(Пераклад на рускую)