згубіўшыся ў небе робіш памылку зрокавую
бо цяжка кожную ноч на яе дзівіцца
красуня мае хваробу на шчасьце зоркавую
на подыюме нябёсаў адзетая ў мілавіцу
блукаючы ў тропіках ракаў нябёсны экватар
з бляшанкаю miller’а перасякаеш бамжом
і два сузор’і вялікі й малы экскаватар
на знак старога знаёмства матляюць табе каўшом
сатурн баскетбольным мячом спыняецца ў кошыку
і пляскаеш у далоні яму з паддашша
стаміліся вочы ды не спыняюцца ў пошуку
калі ж над зямлёю ўзыдзе й загляне і ў наша
аконца як орган зроку
ды сьлёзы з органа
у папрыцы зорак замнога зямнога перцу
і ты вандруеш па сьвеце з дакладнай мапаю зорнага
неба і бачыш вэнэру няўзброеным сэрцам