Дзяўчына прыходзіць у краму.
Дзяўчына купляе рамонкавую гарбату,
пакунак на дваццаць аднаразовых пакецікаў.
Дзяўчына прыносіць пакунак дадому.
Дзяўчына выцягвае пакецікі па адным,
варожачы: «Кахае. Не кахае.
Кахае. Не кахае. Кахае».
Хоць ведае, як бывае ў жыцьці
з парнымі лічбамі. А што рабіць?
Рамонкавую гарбату на дваццаць пяць пакецікаў
зноў раскупілі іншыя дзяўчаты.
Дзяўчына купляе рамонкавую гарбату,
пакунак на дваццаць аднаразовых пакецікаў.
Дзяўчына прыносіць пакунак дадому.
Дзяўчына выцягвае пакецікі па адным,
варожачы: «Кахае. Не кахае.
Кахае. Не кахае. Кахае».
Хоць ведае, як бывае ў жыцьці
з парнымі лічбамі. А што рабіць?
Рамонкавую гарбату на дваццаць пяць пакецікаў
зноў раскупілі іншыя дзяўчаты.




