Прагартаўшы жыцьцё настолькі, што ўжо закладку
укладаеш ня між астатніх, а між прачытаных старонак,
забываеш амаль пра ўсё, што было спачатку,
і гартаеш спачатку – і раптам бачыш: пячатку
на старонцы сямнаццаць пакінуў чыйсьці пярсьцёнак.
І глядзяць чырвоныя вочы на паляроідзе:
пераходны ўзрост – на крызыс сярэдняга веку.
І гаворыш сабе, што ўрэшце і гэта пройдзе,
і вяртаеш кнігу ў школьную бібліятэку.