Як казачна сёньня на возеры!
Спартоўцы-весьляры сярод ветразьнікаў,
нібы брыдкія качаняты сярод лебедзяў,
рубяць вёсламі з пляча,
і вадзяныя шчэпкі лятуць ва ўсе бакі,
а васьмёра сапраўдных качанятаў
шыхтуюцца ў адну лінію і плывуць
зладжана, як экіпаж “васьмёркі”.
Пажылы трэнэр,
добры казачнік на маторнай лодцы,
разганяе іх, ні халеры ня цямячы
у мэтафарах.
Ля вады лаяцца два бамжы.
Вочы ў аднаго – як чайныя сподкі.
Другі проста дае першаму па чайніку.
Русалачка,
яшчэ няўпэўнена перабіраючы
народжанымі зь пены нагамі,
выходзіць на нудысцкі пляж –
і губляе дар мовы:
на дупе нудыста
тату Ганса-Хрысьціяна Андэрсана.
Спартоўцы-весьляры сярод ветразьнікаў,
нібы брыдкія качаняты сярод лебедзяў,
рубяць вёсламі з пляча,
і вадзяныя шчэпкі лятуць ва ўсе бакі,
а васьмёра сапраўдных качанятаў
шыхтуюцца ў адну лінію і плывуць
зладжана, як экіпаж “васьмёркі”.
Пажылы трэнэр,
добры казачнік на маторнай лодцы,
разганяе іх, ні халеры ня цямячы
у мэтафарах.
Ля вады лаяцца два бамжы.
Вочы ў аднаго – як чайныя сподкі.
Другі проста дае першаму па чайніку.
Русалачка,
яшчэ няўпэўнена перабіраючы
народжанымі зь пены нагамі,
выходзіць на нудысцкі пляж –
і губляе дар мовы:
на дупе нудыста
тату Ганса-Хрысьціяна Андэрсана.




