Я партызан. Навокал людзі
ў варожай форме ходзяць дрэнныя.
І што са мною будзе?
Напэўна, пусьцяць на варэньне.
Я кепска разумею, дзе я
(мяне, відаць, кантузіла).
Ды ёсьць апошняя надзея:
да далягляду дапаўзьці на пузе.
А там, за даляглядам –
гармата са ствалом-калейдаскопам.
Адпомшчу каляровай кананадай
усім, хто пагражае мне захопам.
Ракета паплыве па небе батэрфляем
і абляціць паўсьвету.
І ў Космасе адкрытым закружляе
мая Сыгнальная Ракета.
ў варожай форме ходзяць дрэнныя.
І што са мною будзе?
Напэўна, пусьцяць на варэньне.
Я кепска разумею, дзе я
(мяне, відаць, кантузіла).
Ды ёсьць апошняя надзея:
да далягляду дапаўзьці на пузе.
А там, за даляглядам –
гармата са ствалом-калейдаскопам.
Адпомшчу каляровай кананадай
усім, хто пагражае мне захопам.
Ракета паплыве па небе батэрфляем
і абляціць паўсьвету.
І ў Космасе адкрытым закружляе
мая Сыгнальная Ракета.




