Я вясёлая занадта дзеўка.
Пры занадта сумным існаваньні
Я—бы недарэчная прыпеўка
На грамадзка значным пахаваньні.
Я – нібы агністая вавёрка
На застыла-чорным мёртвым дрэве.
І, запнуўшыся на ўласным сьпеве,
Я сяджу і плачу горка-горка.
Пры занадта сумным існаваньні
Я—бы недарэчная прыпеўка
На грамадзка значным пахаваньні.
Я – нібы агністая вавёрка
На застыла-чорным мёртвым дрэве.
І, запнуўшыся на ўласным сьпеве,
Я сяджу і плачу горка-горка.




